TGViewer
Паца-Ваца News Паца-Ваца News @pacaby · 26 subscribers
Post #39629 7

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«За тры з паловай гады ў турме — гэта было самым цяжкім» — былы палітвязень пра этапы

За ўвесь час зняволення мужчына перажыў 21 этап.

«Гэтымі пераездамі яны высмакталі з мяне ўсе сілы. Бо калі ты сумарна цягам некалькіх сутак ездзіш ва ўмовах, калі пры табе ўсе рэчы, а рукі ў кайданках, і ты едзеш у клетцы ў сталыпінскім цягніку, дзе 25-28 чалавек, — гэта вельмі вымотвае. Гэта, безумоўна, робіцца спецыяльна як дадатковы ціск на вязня.

Напрыклад, шлях з Наваполацка да Магілёва займае 14 гадзінаў. Увесь час ты знаходзішся ў вагоне ў кайданках. Табе выдаюць сухі паёк у пластыкавым кубачку, кавалак чорнага хлеба, пакуначак з трыма відамі кашы, некалькі пакуначкаў цукру і таннай чорнай гарбаты. У вагоне, здаецца, шэсць клетак: у трох утрымліваюць "першаходаў", дзве клеткі — для строгага рэжыму, адна — для жанчын. Асноўная цяжкасць у тым, што ты ўвесь час у кайданках, вагон вельмі пракураны, усё бруднае».


🔹«Калі на вуліцы −25, у ШІЗА — каля нуля». Былы палітвязень пра ўмовы ў ПК-1
More from @pacaby
  1. May 11, 2026Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства Дональд Трамп выказаўся пра нядаўні абм…
  2. May 2, 2026У Беларусі палітвязням пагражаюць высылкай з краіны У Беларусі з'яўляецца новая практыка ц…
  3. Apr 17, 2026Умер известный беларусский кинорежиссер Вячеслав Никифоров. Ему было 84 года. https://zerk…
  4. Apr 17, 2026❗️Стаў вядомы прысуд бацьку Мікіты Залатарова, якога асудзілі за чат салідарнасці з сынам…
  5. Apr 17, 2026Конец мечты про Беларусь как криптобиржевой центр региона? Мосбиржа рассчитывает с 2027 го…
  6. Apr 12, 2026На свободу вышли почти все фигуранты «книжного дела», кроме Змитра Коласа, пишет @nashaniv…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →