Гэтую гісторыю распавёў былы палітвязень, які адбываў там тэрмін.
«Незадоўга да вызвалення аднаго вязня змясцілі ў ШІЗА, дзе моцна збілі і зламалі ключыцу і палец. А яму заставалася тры дні да вызвалення. Ён выйшаў і адразу пайшоў у пракуратуру, дзе з яго знялі пабоі. Супраць Пальчыка і капітана ўнутранай службы Пятрова, які непасрэдна збіваў гэтага хлопца, узбудзілі крымінальную справу. У выніку справу супраць Пальчыка закрылі і яго адправілі ў Віцебск кіраваць арэстным домам. А Пятрову прызначылі чатыры гады калоніі і адправілі ў папраўчую калонію № 3 у Віцебск.
Практыка збівання пры Пальчыку была рэгулярнай. Усіх палітычных па прыездзе ў калонію ўвесь 15-метровы шлях ад аўтазака да тэрыторыі калоніі збівалі дубінкамі».
🔹«Калі на вуліцы −25, у ШІЗА — каля нуля». Былы палітвязень пра ўмовы ў ПК-1
