Чарговы ўдар па беларушчыне — «экстрэмісцкімі» прызналі сайт knihi.bу і шэраг беларускамоўных кніг
Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу.
У той жа час, суд Кастрычніцага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі Камілы Цень «Наступны прыпынак – смерць», Макса Шчура «Там, дзе нас няма», Аляксандра Цвікевіча «Гiстарычныя працы том 1», Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне».
Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс папоўнілі старонка ў Facebook «Беларусы Флорыды», старонкі ў Instagram «pahoniapobac», «americanbelarusfoundation», «byaction_usa», «Belarusian Miracle», «aija.stacenko», а таксама старонка ў TikTok «цукерка».
🔹«Б’юць сістэмна і дзяжурна». Алесь Бяляцкі — пра «справу кнігавыдаўцоў»
Post #39630
9
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
