ПРЫЧЫНА №5. А КАЛІ СУД НЕЗАЛЕЖНЫ ТОЛЬКІ НА ПАПЕРЫ?
Каму мы гатовыя даць права вырашаць: гэтаму чалавеку жыць, а гэтаму памерці?
Суддзі? Следчаму? Пракурору? Дзяржаве?
Смяротнае пакаранне асабліва небяспечнае там, дзе ёсць праблемы са справядлівым судом, незалежнасцю суддзяў і правам чалавека на абарону.
Судовую памылку яшчэ можна выправіць, прысуд можна адмяніць, справу перагледзець? fле калі смяротны прысуд ужо выкананы, выпраўляць няма чаго. Чым слабейшыя гарантыі справядлівага суда, тым страшней даваць дзяржаве права на незваротнае рашэнне.
Дзяржава можа караць. Але дзяржава не павінна забіваць.
⚪️🔴⚪️ #СмяротнаеПакаранне #ПравыЧалавека #Беларусь #10Прычын