TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.14K subscribers
Post #26547 878
🎭 Зірнуць на свет вачыма дзіцяці і ўспомніць, што ўсе дарослыя спачатку былі дзецьмі, прапануюць гледачам у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы: 22 кастрычніка тут адбудзецца прэм'ера спектакля-міражу «У пошуках Маленькага прынца» паводле аповесці Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

— Гэта падарожжа па краіне ўяўлення. Тут фантазіі змешваюцца з рэальнымі ўспамінамі, а ў казачных персанажах праступаюць рысы рэальных людзей. Бо кожны з нас аднойчы сустракаў на сваім шляху сваю Розу. І свайго Маленькага прынца.

З дапамогай арыгінальных візуальных і пластычных вобразаў, злучаючы драматычны тэатр і тэатр прадмета, рэжысёр Ілья Ошы перадае пасланне, інтуітыўна зразумелае кожнаму. Пра тое, што часам трэба пацярпець крушэнне і патрапіць у пустыню, каб зноў навучыцца верыць у цуд, — распавялі ва ўстанове.


✨ Пастаноўка ажыццяўляецца пры садзейнічанні Фонду падтрымкі і развіцця тэатральнай адукацыі і Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва — ГІТІС.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • ❤ 5
  • 🥰 2
More from @kultinfa
  1. Oct 14, 2026⚡️ О газете «Культура» — в эфире Первого информационного! 🎉 Повод есть: первый выпуск наш…
  2. Oct 14, 2026🇧🇾 Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся выставачны праект «Жанчына — душа к…
  3. Oct 14, 2026#нам_35 🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання �…
  4. Oct 14, 2026⏳17 кастрычніка з 13:30 да 16:00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побы…
  5. Oct 14, 2026#нам_35 🗞 Ірына Сліжэўская, карэспандэнт: — Я журналіст. Штодня перакладаю з мовы эмоцый…
  6. Oct 14, 2026❤️ 🖼 «Крыху пяшчоты» прапануе гледачам Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: па…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →