TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.14K subscribers
Post #26546 874
❤️ 🖼 «Крыху пяшчоты» прапануе гледачам Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: пад такой назвай сёння распачынаецца часовая экспазіцыя, прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любві.

— Розныя аўтары, мастацкія мовы і матэрыялы аб’ядноўваюцца ў адчувальную сімфонію, каб адлюстраваць самы святы і далікатны стан жанчыны — час чакання дзіцяці.

З дапамогай твораў мастацтва мы паспрабавалі перадаць тое, што цяжка і немагчыма выказаць словамі: абсалютную, чыстую пяшчоту, у якой спее новае жыццё, і тое бацькоўскае цяпло, якое абараняе нас на працягу ўсяго шляху, — распавялі нашай рэдакцыі ў Мастацкім музеі.


❤️
Камерны выставачны праект — гэта запрашэнне вярнуцца да вытокаў уласнага быцця, угледзецца ў самы трывалы падмурак чалавечага жыцця — бацькоўскую любоў — і ўспомніць пра тых, чый клопат захоўваў нас задоўга да таго, як мы адкрылі вочы.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 🥰 1
More from @kultinfa
  1. Oct 14, 2026#нам_35 🗞 Ірына Сліжэўская, карэспандэнт: — Я журналіст. Штодня перакладаю з мовы эмоцый…
  2. Oct 14, 2026🎭 Зірнуць на свет вачыма дзіцяці і ўспомніць, што ўсе дарослыя спачатку былі дзецьмі, пра…
  3. Oct 14, 2026#нам_35 🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання �…
  4. Oct 14, 2026🇧🇾 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў суайчынніц з Днём маці: Дарагія суайчынніцы!…
  5. Oct 14, 2026🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  6. Oct 13, 2026🇧🇾 12—13 октября в Полоцке под эгидой Совета Республики Национального собрания Республик…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →