Дарагія суайчынніцы!
Сёння мы адзначаем Дзень маці. Усе самыя добрыя словы гучаць у адрас жанчын, якія падарылі нам жыццё і акружылі нас сапраўды бязмежнай любоўю і пяшчотай.
З матчыных абдымкаў пачынаецца шчаслівае дзяцінства, мацярынская вера становіцца для дзіцяці крыніцай поспеху, а дом, у якім яго чакае мама, застаецца самым галоўным месцам яго сілы.
Дзякуй вам, нашы дарагія жанчыны, за тое, што застаяцеся вернымі свайму найважнейшаму прызначэнню, за вашу душэўную шчодрасць, стойкасць і створаны вамі свет, напоўнены радасным дзіцячым смехам.
Жадаю моцнага здароўя, дабра, натхнення і яскравых незабыўных момантаў, праведзеных з роднымі і блізкімі.
Няхай кожная жанчына спазнае шчасце мацярынства, а нашы дзеці заўсёды будуць акружаны бацькоўскай цеплынёй, клопатам і ўвагай.
Аляксандр Лукашэнка
Крыніца: Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
