TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.15K subscribers
Post #26529 845
🖼 15 кастрычніка ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу і графікі Барыса Аракчэева «Мінск — горад майго шчасця» да 100-годдзя з дня нараджэння мастака.

— Мінск — гэта асобная старонка ў творчасці Барыса Аракчэева, — распавялі нашай рэдакцыі ў Музеі гісторыі горада Мінска. — Як казаў сам мастак, гэты горад стаў для яго сапраўдным шчасцем: тут ён пачаў сваю мастацкую адукацыю, сустрэў каханне, якое ператварылася ў сямейнае жыццё, і яго дочкі, унукі і праўнучка працягнулі мастацкую дынастыю.


Выстава ўяўляе сабой рэтраспектыву твораў Барыса Аракчэева, прысвечаных сталіцы.

🎨 Асноўную частку экспазіцыі складаюць жывапісныя пейзажы і тэматычныя карціны, дапоўненыя графічнымі работамі, якія паказваюць любімы горад майстра.

— У 1957 годзе Барыс Аракчэеў піша цэлую серыю маленькіх эцюдаў, якія цяпер цікава разглядаць як дакумент гісторыі, — акцэнтавалі ўвагу супрацоўнікі галерэі.


🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 👏 2
  • ❤ 1
More from @kultinfa
  1. Oct 13, 2026#нам_35 🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання �…
  2. Oct 13, 2026❤️ «Один из самых ценных подарков мастера — не только созданные им спектакли, но и любовь…
  3. Oct 13, 2026🇧🇾 «Я хотел, чтобы эта коллекция принадлежала всему нашему обществу», — отметил Валентин…
  4. Oct 13, 2026Глава ведомства подчеркнул, что передаваемая коллекция — это целостный историко-культурный…
  5. Oct 13, 2026📚 В Национальной библиотеке Беларуси состоялась торжественная передача личной коллекции с…
  6. Oct 13, 2026🎼 17 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт «Заварожаны вячэрняй цішынёй», п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →