TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.15K subscribers
Post #26516 811
🎼 17 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт «Заварожаны вячэрняй цішынёй», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

— Дзяржаўны камерны хор Беларусі сумесна з акцёрам і рэжысёрам Алегам Вінярскім працягвае цыкл канцэртаў «Верша і музыкі тварэнне».

Адабраныя для праграмы тэксты Максіма Багдановіча пакажуць яго трапяткую любоў да музыкі, літаратуры, тэатра, беларускай прыроды, асаблівае стаўленне да роднай мовы і рытму паэзіі.

Драматургія канцэрта адлюструе асноўныя моманты жыцця паэта, яго мары, надзеі і смутак, падвядзе да апошняга падарожжа паэта ў Крым, якое стала адпраўным радком у яго неўміручасць, — распавялі нашай рэдакцыі ў Белдзяржфілармоніі.


🎶 У выкананні хору і салістаў прагучаць сачыненні Уладзіміра Карызны, Уладзіміра Грушэўскага, Уладзіміра Саўчыка, Вячаслава Пяцько, Мікалая Равенскага і іншых беларускіх кампазітараў.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 🥰 3
  • 🔥 2
More from @kultinfa
  1. Oct 13, 2026❤️ «Один из самых ценных подарков мастера — не только созданные им спектакли, но и любовь…
  2. Oct 13, 2026🇧🇾 «Я хотел, чтобы эта коллекция принадлежала всему нашему обществу», — отметил Валентин…
  3. Oct 13, 2026Глава ведомства подчеркнул, что передаваемая коллекция — это целостный историко-культурный…
  4. Oct 13, 2026📚 В Национальной библиотеке Беларуси состоялась торжественная передача личной коллекции с…
  5. Oct 13, 2026#нам_35 🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання �…
  6. Oct 13, 2026🇧🇾 🇨🇳 Национальный художественный музей Республики Беларусь посетила делегация Чжэцзян…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →