🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання
💬 Надзея Бунцэвіч, аглядальнік:
— З «Культурай» звязана вялікая частка майго жыцця, а таксама лёсу маіх родных. Спачатку я проста супрацоўнічала з рэдакцыяй. А ў 1997-м стала штатным аўтарам. Вагалася, бо паралельна стварала матэрыялы для радыё і выкладала ў Акадэміі музыкі. Узяўшыся за газету, не шкадавала, бо тут была магчымасць весці хроніку музычна-тэатральных падзей, фестывальна-конкурснага руху.
Потым сюды ўладкавалася мая старэйшая дачка — наборшчыцай. А за вярстальшчыка, які працаваў тут некаторы час, пазней выйшла замуж мая малодшая дачка. Ды і сыны раз-пораз выручалі фатаграфіямі.
Неаднойчы я атрымлівала прапановы куды больш прыбытковых пасад, ды хацела займацца не стужкай сціслых навін, а менавіта мастацкай крытыкай. Не простым пералічэннем — што, дзе, калі, — а аналітыкай.
📎 Працяг — у артыкуле на нашым сайце ⬅️
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

