TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.14K subscribers
Post #26544 853
#нам_35

🗞 «Я ў “Культуры”, “Культура” ўва мне»: супрацоўнікі газеты — да юбілею выдання

💬 Святлана Чэкалава, рэдактар інтэрнэт-рэсурсу:

— Культура — гэта не проста праца ці тэма, на якую пішаш. Гэта асаблівае асяроддзе, часткай якога паступова становішся, адна з самых светлых, яркіх і жывых граняў майго жыцця.

Выставы, прэм’еры, фестывалі — культура ўзбагачае ўражаннямі і зносінамі. Напэўна, у гэтым яе галоўнае прызначэнне — рабіць нашы дні святлейшымі і больш разнастайнымі, паказваць, колькі прыгожага вакол.

Асабліва люблю народную творчасць і расказваць пра людзей, якія яе захоўваюць і развіваюць. Калі бачу, з якім натхненнем яны ствараюць, як трапятліва перадаюць традыцыі дзецям, як ад душы спяваюць і танчаць, адчуваю захапленне і падзяку. І разумею: культура не толькі на сцэне ці ў музеі, яна найперш у чалавеку.


📎 Працяг — у артыкуле на нашым сайце ⬅️

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
  • 🎉 4
  • ❤ 2
  • ❤‍🔥 2
  • 🔥 2
More from @kultinfa
  1. Oct 14, 2026⏳17 кастрычніка з 13:30 да 16:00 у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побы…
  2. Oct 14, 2026#нам_35 🗞 Ірына Сліжэўская, карэспандэнт: — Я журналіст. Штодня перакладаю з мовы эмоцый…
  3. Oct 14, 2026🎭 Зірнуць на свет вачыма дзіцяці і ўспомніць, што ўсе дарослыя спачатку былі дзецьмі, пра…
  4. Oct 14, 2026❤️ 🖼 «Крыху пяшчоты» прапануе гледачам Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: па…
  5. Oct 14, 2026🇧🇾 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў суайчынніц з Днём маці: Дарагія суайчынніцы!…
  6. Oct 14, 2026🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →