TGViewer
Культура і Мастацтва Культура і Мастацтва @kultinfa · 6.04K subscribers
Post #26553 881
🇧🇾 Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся выставачны праект «Жанчына — душа краіны: ад вытокаў да сучаснасці», прысвечаны Году беларускай жанчыны.

✅ Гэта сумесны праект Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які аб'яднаў больш за 80 таленавітых рамеснікаў з усёй краіны.

— Экспазіцыя будуецца вакол ролі жанчыны як захавальніцы культурных традыцый і стваральніцы, чые рукі ператвараюць гліну, паперу, салому, дрэва ў творы мастацтва.

Традыцыйна менавіта жанчына клапацілася аб прыгажосці жылля і, прывіваючы дзецям любоў да прыгожага, закладвала эстэтычны фундамент для будучых пакаленняў, — расказала старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Барысаўна Хачкова.


🔆 У экспазіцыі каля 400 прац, якія адлюстроўваюць багацце беларускіх народных промыслаў.

🙌🏻 У рамках правядзення выставы плануюцца майстар-класы.

🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура» і часопісам «Мастацтва».
  • 🔥 4
  • ❤ 2
  • 👏 1
More from @kultinfa
  1. Oct 17, 2026💬 «Когда открывались жёлтые газеты для электричек, в Беларуси тираж еженедельно делали дл…
  2. Oct 17, 2026📰 «Посмотрите, как делают коллеги из “Культуры”» 🇧🇾 Такую оценку работе редакции дал пе…
  3. Oct 17, 2026🎼 Большой сольный концерт, приуроченный к 65-летию творческой деятельности народного арти…
  4. Oct 17, 2026📽🍁 «Если конкурсные показы „Лістапада“ — это сердце кинофестиваля, то внеконкурсная прог…
  5. Oct 17, 2026🖼 У рамках часовай экспазіцыі «Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура з калекцыі Нацыянал…
  6. Oct 17, 2026🎹 🌸 Уникальный проект — «Музыка жаночага хараства» — реализует в Год белорусской женщины…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →