TGViewer
Channel Public Channel
Інстытут беларускай кнігі

Інстытут беларускай кнігі

@instbelknigi

Афіцыйны канал Інстытута Беларускай кнігі

Уся камунікацыя вядзецца праз пошту instbelknig@gmail.com ці задавайце свае пытанні праз наш чат-бот @InBelKnigBot
Subscribers
201
Photos
69
Videos
0
Links
36

Showing posts older than #85 · Back to latest

Older Posts 12 shown
Post #84 345
Вітаем, спадарства!

✅ На мінулым тыдні адбыўся першы семінар, на якім мы гаварылі пра беларускую кнігу: як мы яе ўяўляем і што робіць кнігу ўласна беларускай.

📝 Мы абавязкова падзелімся ўражаннямі і рэфрексіямі, а пакуль прапануем пачытаць інтэрв'ю нашай каардынатаркі Ліліі Ільюшынай рэсурсу Bellit.info пра тое, як узнікла ідэя пастаяннага семінара, для каго ён і чаго мы ад яго чакаем.

Чытаць інтэрв'ю 👈🏻
  • ❤ 12
  • 👍 2
Post #83 372
Сябры, мы пачынаем! 🙌🏻

Чакаем вас 17 верасня ў Варшаве на першай сустрэчы ў межах пастаяннага семінара!

📍Тэма: Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка першая).

❓Пра што будзем гаварыць?

▪️Паняцце "кнігі" ўвогуле і "беларускай кнігі" ў прыватнасці;
▪️Кніга як тэкст vs. кніга як артэфакт;
▪️Ідэнтычнасць і мова: як назваць кнігу "беларускай"?

💌 Калі вы плануеце ўзяць удзел, напішыце нам, калі ласка, у чат, direct альбо на пошту!
  • ❤ 5
Post #82 363
☑️ 18.11, Вільня

4. Інстытуты прамоцыі: хто і як "робіць" беларускую кнігу бачнай.

Выдавецтвы, бібліятэкі, кнігарні, фестывалі. Дзяржаўная і недзяржаўная падтрымка.
Роля перакладчыкаў, крытыкаў, блогераў і кніжных клубаў.
Ці можа "сістэма прамоцыі" ствараць уласную ідэю беларускай кнігі?

☑️ 10.12, Варшава

5. Беларускі чытач: міф, рэдкі звер ці супольнасць?

Сацыяльны і культурны профіль сучаснага чытача. Як мы вымяраем "прысутнасць чытача"?
Чытацкія супольнасці і іх уплыў на кніжны працэс. Чытач як саўдзельнік у канструяванні паняцця "беларуская кніга".

📝 У праграме магчымыя змены.
  • ❤ 2
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #81 326
Сябры, мы абяцалі і – вось! Дзелімся раскладам і тэмамі пастаяннага семінара, які распачынаем ужо ў верасні.

📌 Нагадаем: сустрэчы будуць праходзіць афлайн у Варшаве і Вільні. Дакладнае месца паведамім пазней.

☑️ 17.09, Варшава

1. Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка 1)

Паняцце "кнігі" агулам і "беларускай кнігі" ў прыватнасці. Кніга як тэкст vs. кніга як артэфакт. Ідэнтычнасць і мова: як назваць кнігу "беларускай"?

☑️ 30.09, Вільня

2. Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка 2)

Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі. Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар? Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?

☑️ 29.10, Варшава

3. Роля аўтара: стваральнік, медыятар ці брэнд?

Аўтар як цэнтральная фігура ў традыцыйным уяўленні пра літаратуру.
Беларуская спецыфіка: аўтар як інтэлектуал, актывіст, голас нацыі.
Пытанне аўтарства ў эпоху перакладу, калектыўных праектаў, медыя і АІ.
  • ❤ 2
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #80 406
Вітаем, сябры! Вырашылі нагадаць пра магчымасці, якія па-ранейшаму адкрытыя для вас 🤗

📌 Па-першае, гэта гранты Фонда фландрыйскай літаратуры на пераклад кніг фландрыйскіх аўтараў альбо кніг з малюнкамі фландрыйскіх ілюстратараў. Падрабязней пра гэта можна пачытаць у нашай стужцы вышэй. Там жа вы знойдзеце прыклады паспяховых кніг, якія прапануе фонд, і ўмовы падачы заяўкі.

📌 Па-другое, да канца лета чытацкія клубы могуць скарыстацца нашай прапановай: пастаўце ў свой план беларускую кнігу, а мы разыграем некалькі асобнікаў паміж удзельнікамі 📚

📌 Па-трэцяе, з восені распачне працу пастаянны семінар Інстытута беларускай кнігі. Ён будзе праходзіць афлайн раз на 2-3 тыдні ў Варшаве і Вільні. Мэта - падтрыманне прафесійнай камунікацыі, абмен навінамі, ідэямі, абмеркаванне трэндаў і перспектыў. Запрашаем далучацца адмыслоўцаў кніжнай сферы і ўсіх, хто цікавіцца яе развіццём!

👌🏼 Калі маеце пытанні, то смела пішыце нам у сацыяльных сетках альбо на электронную пошту instbelknig@gmail.com.

Да сувязі!
  • ❤ 7
Post #79 332
Ці будзем мы прымаць удзел у Франкфурцкім кніжным кірмашы?

Пакуль не ведаем, але дужа на гэта спадзяемся, бо падалі заяўку!

Цяпер чакаем і трымаем ✊🏼 ✊🏼
Патрымайце і вы, каб рашэнне было станоўчым ☺️

Да сувязі!
  • ❤ 10
  • 👍 5
  • 🔥 1
Post #78 436
Вітаем, дарагія сябры! Летні час, нас даўно не было ў эфіры, але вяртаемся да вас з навіной: восенню Інстытут беларускай кнігі запускае пастаянны семінар.

✅ Для чаго?

▪️ Каб падтрымліваць прафесійную камунікацыю, абменьвацца навінамі і ідэямі.
▪️ Каб разам абмяркоўваць, а чым жа ёсць беларуская кніга? (Кніга беларускага аўтара? Кніга па-беларуску? Кніга пра Беларусь і беларусаў?)
▪️ Хто наш чытач?
▪️ Куды і як ідуць сусветныя трэнды?

✅ Для каго?

Для адмыслоўцаў кніжнай сферы і ўсіх, хто цікавіцца яе развіццём.

📍Дзе і ў якім фармаце?

Афлайн у Варшаве/Вільні раз на 2-3 тыдні.

🤗 Калі вас цікавіць удзел, пішыце нам у сацсеткі альбо на пошту!
  • ❤ 5
  • 🔥 5
Post #72 328
Кнігі для дарослых чытачоў:

1. War and Turpentine, Stefan Hertmans

Памяці дзядулі. Адна з 10 найлепшых кніг 2016 па версіі The New York Times Book Review. Уключана ў спіс лепшых кніг года The Economist. Рэцэнзія ў the Guardian назвала кнігу "будучай класікай". Адно з нешматлікіх сапраўдных сведчанняў салдата з перадавой, фландрыйскі “адказ” на знакаміты раман Рэмарка “На Заходнім фронце без перамен”.

2. Will, Jeroen Olyslaegers

Паліцэйскі з Атверпена намагаецца выжыць падчас Другой сусветнай вайны. The Times historical fiction book of 2019.

3. Up To Date, Christophe Van Gerrewey

Winner of the European Union Prize for Literature 2016.

4. The Latecomer, Dimitri Verhulst

Круцельскі раман пра хітрага старога, які прыкідваецца, што ўпадае ў маразм. Прададзена 90 тысячаў асобнікаў.

5. While the Gods Were Sleeping, Erwin Mortier

Вялікі опус пра гісторыю, вайну і перамены ў пакаленнях. Short list Independent Foreign Fiction Prize 2015.

6. Sleep!, Annelies Verbeke

Дэбют, які пераклалі на самую вялікую колькасць моваў у гісторыі найноўшай фландрыйскай літаратуры.

7. Pallieter, Felix Timmermans

Жыццярадасны партрэт фландрыйскага сялянскага жыцця. Прададзены 1 мільён асобнікаў.
  • ❤ 3
Post #71 259
Для дзяцей і падлеткаў:

1. Falling, Anne Provoost

Захапляльная сучасная класіка пра віну, сорам і адказнасць. Раман выйшаў у 1994 годзе, стаў бэстсэлерам, увайшоў у Пачэсны спіс IBBY, атрымаў дзясятак еўрапейскіх літаратурных прэмій. Уваходзіць у школьную праграму Бельгіі і Нідэрландаў. Кніга 3 разы адаптаваная для тэатра і ў 2001 экранізаваная.

2. Monkey on the Run, Leo Timmers

Яскравае падарожжа адкрыццяў для самых маленькіх. Chosen for New York Times/NY Public Library 10 Best Illustrated Children’s Books.

3. Everything Will Be Fine, Forever, Kathleen Vereecken & Charlotte Peys

Самая салодкая няпраўда, якую вы калі-небудзь чулі. Woutertje Peter Prize 2019.

4. The Kind Crocodile, Leo Timmers

Сябар, на якога ты можаш разлічваць. Вялікая папулярнасць ва ўсім свеце, пераклад на розныя еўрапейскія мовы.

5. A Sea of Love, Pieter Gaudesaboos

Доказ любові. Пераможца 3 прэмій, выйшла ў 9 краінах.

6. Everyone's Sorry Nowadays, Bart Moeyaert

Яскравы, бязлітасна дакладны партрэт. Astrid Lindgren Memorial Award.
  • ❤ 1
Post #70 320
Паважаныя калегі!

Фонд фландрыйскай літаратуры Flanders Literature у межах прасоўвання літаратуры Фландрыі прадастаўляе выдавецтвам гранты на пераклад:

🔺 твораў фландрыйскіх аўтараў,
🔺 твораў з малюнкамі фландрыйскіх ілюстратараў.

📍 Фландрыя — паўночны регіён Бельгіі, афіцыйнай мовай якога з’яўляецца нідэрландская. Фландрыя таксама гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі часткі сучасных Бельгіі, Нідэрландаў і Францыі.

❗ Заяўкі можна падаваць напрацягу года праз онлайн платформу MyFlandersLiterature не пазней, чым за тры месяцы да выхада кнігі ў друк.

Падрабязнасці пра гранты можна даведацца на сайце фонда.

🤗 Інстытут Беларускай Кнігі таксама адкрыты да пытанняў, якія тычацца ўдзелу ў праграме, і гатовы прадаставіць падрабязную інфармацыю. Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на пошту instbelknig@gmail.com з пазнакай “Фландрыйская літаратура”.

📚 Прыклады паспяховых фландрыйскіх кніг, якія прапаноўвае фонд, шукайце ніжэй 👇🏼
  • 👍 6
  • 🔥 1
Post #64 747
  • ❤ 3
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →