TGViewer
Інстытут беларускай кнігі Інстытут беларускай кнігі @instbelknigi · 200 subscribers
Post #80 406
Вітаем, сябры! Вырашылі нагадаць пра магчымасці, якія па-ранейшаму адкрытыя для вас 🤗

📌 Па-першае, гэта гранты Фонда фландрыйскай літаратуры на пераклад кніг фландрыйскіх аўтараў альбо кніг з малюнкамі фландрыйскіх ілюстратараў. Падрабязней пра гэта можна пачытаць у нашай стужцы вышэй. Там жа вы знойдзеце прыклады паспяховых кніг, якія прапануе фонд, і ўмовы падачы заяўкі.

📌 Па-другое, да канца лета чытацкія клубы могуць скарыстацца нашай прапановай: пастаўце ў свой план беларускую кнігу, а мы разыграем некалькі асобнікаў паміж удзельнікамі 📚

📌 Па-трэцяе, з восені распачне працу пастаянны семінар Інстытута беларускай кнігі. Ён будзе праходзіць афлайн раз на 2-3 тыдні ў Варшаве і Вільні. Мэта - падтрыманне прафесійнай камунікацыі, абмен навінамі, ідэямі, абмеркаванне трэндаў і перспектыў. Запрашаем далучацца адмыслоўцаў кніжнай сферы і ўсіх, хто цікавіцца яе развіццём!

👌🏼 Калі маеце пытанні, то смела пішыце нам у сацыяльных сетках альбо на электронную пошту instbelknig@gmail.com.

Да сувязі!
  • ❤ 7
More from @instbelknigi
  1. Jun 16, 2026📘 Лізавета Лянкевіч – мастачка, ілюстратарка. Двойчы пераможца прэміі Цёткі за найлепшую…
  2. Jun 16, 2026Ужо ў гэту суботу, 20 чэрвеня, у Вільні адбудзецца сямейны беларуска-літоўскі фестываль з…
  3. May 25, 2026«Беларусь – гэта святое» – першая пасля турмы кніга пісьменніка, палітыка і былога палітвя…
  4. May 20, 2026📚 29.05, пятніца 🔹10. 00 Старт продажаў: "Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага п…
  5. May 20, 2026Сябры, дзелімся праграмай! 👇🏻 📚 28.05, чацвер 🔹 12.00 Старт продажаў: "Успаміны Франці…
  6. May 6, 2026Вітаем, сябры! Літаральна праз пару тыдняў, 28–31 траўня, адбудзецца Варшаўскі кніжны кірм…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →