Сябры, мы абяцалі і – вось! Дзелімся раскладам і тэмамі пастаяннага семінара, які распачынаем ужо ў верасні.
📌 Нагадаем: сустрэчы будуць праходзіць афлайн у Варшаве і Вільні. Дакладнае месца паведамім пазней.
☑️ 17.09, Варшава
1. Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка 1)
Паняцце "кнігі" агулам і "беларускай кнігі" ў прыватнасці. Кніга як тэкст vs. кніга як артэфакт. Ідэнтычнасць і мова: як назваць кнігу "беларускай"?
☑️ 30.09, Вільня
2. Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем (частка 2)
Успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі. Сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар? Дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне — беларуская кніга?
☑️ 29.10, Варшава
3. Роля аўтара: стваральнік, медыятар ці брэнд?
Аўтар як цэнтральная фігура ў традыцыйным уяўленні пра літаратуру.
Беларуская спецыфіка: аўтар як інтэлектуал, актывіст, голас нацыі.
Пытанне аўтарства ў эпоху перакладу, калектыўных праектаў, медыя і АІ.
Post #81
326

- ❤ 2
- 🔥 2
- 👍 1