У Міжнародны дзень зубра, які адзначаўся 30 верасня, з'явілася свежая статыстыка.
🥉 Беларусь займае трэцяе месца ў свеце па колькасці гэтых жывёл.
Зараз у краіне налічваецца 2985 асобін. За год іх стала больш на 58 жывёл.
Наперадзе – Польшча (3491 зубр) і Расія (3408 асобін). Усяго ў свеце налічваецца 13 055 зуброў.
Дзе ў Беларусі больш за ўсё зуброў:
• Белавежская пушча – каля 800 асобін
• Асіповіцкі вопытны лясгас
• СВК «Азёры» ў Гродзенскім раёне
• паляўнічая гаспадарка «Красны Бор»
• Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік
• Налібоцкі заказнік
• Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
