TGViewer
ДзеЦікава ДзеЦікава @dzecikava · 180 subscribers
Post #2384 68
💙Палюбіць жыццё ці ўзняцца як фенікс.

Жыццё бывае непрадказальным і любіць падносіць сюрпрызы. Часам не вельміпрыемныя. У гераінь нашай гісторыі ўсё было адносна нядрэнна, пакуль лёс не падкінуў сур’ёзнае выпрабаванне – анкалогію.

Выбрацца з такой перадругі, не ўпасці духам і зарадзіць энергіяй іншых – той яшчэ квэст. Але, здаецца, нашым дзяўчатам гэта ўдаецца.

📌 Праект «Я люблю жыццё» існуе ў нашым горадзе з 2018 года. Ён створаны жанчынамі з анкалагічнымі захворваннямі для такіх жа жанчын. Пра вытокі ініцыятывы расказвае Наталля Юхта, з якой усё і пачалося.


– Гэта быў 2018 год. Мне паставілі дыягназ “рак малочнай залозы”. Аперацыя, хіміятэрапія, гарманальная тэрапія і абсалютнае неразуменне: а што далей? Думаю, з гэтым сутыкаюцца многія жанчыны, якім ставяць смяротны дыягназ. Жывешсваё шчаслівае, месцамі нервовае, але цалкам прадказальнае жыццё, і раптам усё пераварочваецца з ног на галаву, і ты не разумееш, як узаемадзейнічаць з гэтым светам далей. Мне падалося, што падтрымка людзей, якія прайшлі гэты ж шлях, была б вельмі карысная тым, хто толькі пачынае жыць у новай рэальнасці. Важна пачуцьрозныя гісторыі, якія не заўсёды сумныя, а часта заканчваюцца ўстойлівай рэмісіяй. Але ў Берасція нічога падобнага не знайшла. Затое ў інтэрнэце знайшлася інфармацыя пра расейскі праект «Я люблю жыццё». Так завязаліся першыя сацыяльныя сувязі. Я пазнаёмілася з Аксанай Андрэевай з Масквы і Ірынай Жыхар з Мінска, якія стваралі падобную супольнасць у сваіх гарадах.

📌 Чытаць далей…
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
  • ❤ 5
  • 🥰 3
  • 🤩 1
More from @dzecikava
  1. Oct 5, 2026🤩 У Берасці выйшаў гайд па дворыках для турыстаў і мясцовых. У аснове кнігі – аўтарскі ма…
  2. Oct 3, 2026🚤 Па Мухаўцы зноў можна пракаціцца на цеплаходзе Сёння ў Берасці зноў запрашаюць на рачны…
  3. Oct 2, 2026Ваша Берасце ❤️ 🖼аўтары здымкаў: • anka.abramka • chopanastasi • leya.belaya • mrs.amourr…
  4. Oct 2, 2026🎭 Сэт «Маскарад»: ужо заўтра ў «Доме Кофе» Dom__coffee разам з тэатрам запускаюць лімітав…
  5. Oct 2, 2026🏃🏽🦮🏃🏻‍♀️🐕‍🦺 Дапамагу на бягу, або як аб’ядналі спорт і дабрачыннасць. Бярэсце цяжка…
  6. Oct 1, 2026🦬 Беларусь на трэцім месцы па колькасці зуброў. У Міжнародны дзень зубра, які адзначаўся…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →