або як аб’ядналі спорт і дабрачыннасць.
Бярэсце цяжка назваць горадам бегу, але нейкі рух тут усё ж ёсць. А калі ёсць аматары цыклічных відаў спорту, значыць, будуць і ініцыятывы, якія аб’ядноўваюць людзей, звязаных з гэтым спортам.
Так з’явілася ідэя «Дапамагу на бягу», галоўнай мэтай якой было павялічыць суму ахвяраванняў для грамадскага аб’яднання дапамогі бяздомным жывёлам «Дабрыня».
— Усё пачалося з размоў, — расказвае галоўны ініцыятар акцыі Пётр Русакевіч. — Нашы бегаючыя дзяўчаты рэгулярна казалі пра тое, што трэба сабрацца і дапамагчы прытулку «Дабрыня». Мы патэлеванавалі ў прытулак, даведаліся, што ім неабходна на пастаяннай аснове, кожны жадаючы набыў нешта са спісу. Корм, сурвэткі, сродкі гігіены — усё гэта мы завезлі ў прытулак. І ўбачылі, што наша дапамога — кропля ў моры. У нас вельмі шмат бяздомных жывёл, якім трэба пастаянна чымсьці харчавацца, праводзіць медыцынскія маніпуляцыі, рабіць прышчэпкі. Ад убачанага дзяўчаты ўразіліся яшчэ больш, а я прыдумаў, як маштабаваць гэтую ідэю.
Паколькі гэтых людзей аб’ядноўвае бег, прапанавалі зусім простую ідэю: пасля прабежкі чалавек выкладвае трэк і чэк, які пацвярджае яго данат у прытулак «Дабрыня». Ну а каб добрая справа не загубілася па дарозе, трэба было адзначаць старонку «Яцкавіцкія прасторы» ў сацыяльных сетках і хэштэг #дапамагунабягу. У якасці заахвочвання ўдзельнікі атрымлівалі тэматычны медаль.
📌 Чытаць далей…
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў




