Ёсць праекты, якія нараджаюцца з вялікіх ідэй. А ёсць тыя, што вырастаюць з простага чалавечага жадання дапамагчы тут і зараз.
Праект “DobroFamily” не пачынаўся з бізнес-планаў, прэзентацый ці гучных слоў. Ён пачынаўся з думкі: “А што, калі мы проста спытаем, што ім патрэбна?”
📌 Як усё пачалося?
Некалькі гадоў таму сабралася разам невялікая група дзяўчат, якіх не адпускала агульная тэма: як зрабіць гэты свет крыху цяплейшым. Неяк сама сабой прыйшла думка дапамагчы дзіцячым дамам і дамам састарэлых. Людзям там штодня патрэбна тое, што мы можам проста набыць у бліжэйшай краме: падгузнікі, мыла, ручнікі, гульні, фарбы, цёплыя шкарпэткі. Дробязі? Для кагосьці так. А для кагосьці – штодзённая неабходнасць. Вырашылі не збіраць грошы ўсляпую і не купляць тое, што здаецца патрэбным, а перш пытацца. Проста тэлефанаваць і ўдакладняць: што зараз скончылася? што трэба ў першую чаргу? колькі? якога памеру?
Так нарадзіўся добрачынны праект “DobroFamily”.
📌 Як гэта працуе?
Механізм просты, але ў ім – увесь сэнс. Дзяўчыны з каманды размаўляюць з выхавацелямі, мэдыцынскімі сёстрамі, загадчыкамі. Пытаюцца: «Што вам зараз сапраўды патрэбна?» І складаюць спіс. Сапраўдны, жывы, канкрэтны. Не «нешта для дзяцей», а «5 упаковак падгузнікаў памеру M, 10 настольных лямпаў, 3 наборы фарбаў для малявання». Потым гэты спіс публікуецца на сайце і ў інстаграме. І людзі – звычайныя людзі, якія хочуць дапамагчы, – выбіраюць, што купіць…
➡️ Чытаць далей…
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў




