TGViewer
ДзеЦікава ДзеЦікава @dzecikava · 179 subscribers
Post #2387 54
🏰 Музей-маёнтак Бохвіцаў у Флер'янове

У вёсцы Флер'янова стаіць неагатычны палац з чырвонымі вежкамі. Гэта былая сядзіба роду Бохвіцаў, а сёння – музей.

Сядзібу пабудаваў Ян Бохвіц каля 1870 года і назваў у гонар бацькі Фларыяна. Пазней яго сын Тадэвуш з жонкай зрабілі тут летні пансіянат.
Тут гасцявала Эліза Ажэшка. Яна пасадзіла дуб, які расце дагэтуль – яму больш за сто гадоў.

У савецкія часы тут былі інтэрнат і кантора. Да 2012 года будынак ператварыўся ў руіны. Яго выкупілі Генрых і Ларыса Трацякі і сваімі сіламі пачалі аднаўленне. Генрых Міхайлавіч ужо памёр, а Ларыса Паўлаўна працягвае ўтрымліваць музей і праводзіць бясплатныя экскурсіі.

📍 Музей паноў Бохвіцаў, Флер'янова, Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён.

#ЦікавосткіБеларусі
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
  • ❤ 4
  • 👍 3
  • 💘 3
  • 🥰 1
  • 🤩 1
More from @dzecikava
  1. Oct 5, 2026⭐️ DobroFamily: гісторыя пра цяпло, якое вяртаецца. Ёсць праекты, якія нараджаюцца з вялік…
  2. Oct 5, 2026🤩 У Берасці выйшаў гайд па дворыках для турыстаў і мясцовых. У аснове кнігі – аўтарскі ма…
  3. Oct 3, 2026💙Палюбіць жыццё ці ўзняцца як фенікс. Жыццё бывае непрадказальным і любіць падносіць сюрп…
  4. Oct 3, 2026🚤 Па Мухаўцы зноў можна пракаціцца на цеплаходзе Сёння ў Берасці зноў запрашаюць на рачны…
  5. Oct 2, 2026Ваша Берасце ❤️ 🖼аўтары здымкаў: • anka.abramka • chopanastasi • leya.belaya • mrs.amourr…
  6. Oct 2, 2026🎭 Сэт «Маскарад»: ужо заўтра ў «Доме Кофе» Dom__coffee разам з тэатрам запускаюць лімітав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →