«Не тое каб расійская прапаганда была такая эфектыўная. Праблема іншая: яны нешта робяць, а Захад нічога ці мінімум. Гэта гульня ў адны вароты»,
— кажа даследчык прапаганды і дэзінфармацыі.
Паводле Памеранцава, дыктатуры «не спыняюць прапагандысцкую працу і калі мір, і калі вайна». «Мы праводзім эканамічную палітыку супраць Расіі і шмат іншых рэчаў. Але няма рашэння афіцыйна пачаць гібрыдную вайну з Расіяй. У іх — ёсць», — канстатуе журналіст.
Тым не менш, у гэтым годзе ў саюзнікаў будзе шмат шанцаў «прыпыніць і стрымліваць Расію», упэўнены Памеранцаў.
Як супрацьстаяць прапагандзе, у чым слабасць пуцінскай сістэмы, ці чакаць развалу Расіі і чаму вялікая вайна «у нейкім сэнсе пачалася з Беларусі», — чытайце ў інтэрв'ю Пітэра Памеранцава дekoder'у.
