TGViewer
dekoder – читая Европу dekoder – читая Европу @dekoder_org_ru · 1.76K subscribers
Post #1098 387
Ці можна сказаць, што Беларусь — краіна руін? Ініцыятыва «Архіў VEHA» сабрала фотаздымкі з сямейных архіваў, на якіх людзі пазіруюць на фоне разбураных замкаў, сядзібаў ці цэркваў. Яны ўвайшлі ў кнігу «Руіны Беларусі».

«Для беларускага грамадства сама памяць доўгі час была звязаная з небяспекай... Так паступова слабее сувязь з канкрэтным месцам і адчуванне прыналежнасці да яго. Руіны становяцца проста руінамі, без кантэксту»,

— кажа куратарка VEHA Леся Пчолка.

Аўтары паспрабавалі паглядзець на руіны як на сведкаў гісторыі. «Руіны Беларусі» сталі па выніку не фотакнігай, а дакументам, калі хочаце, — даведнікам пра працэсы трансфармацыі культурнага ландшафту Беларусі. Пра войны, страты, знікненне і змяненне месцаў памяці», — лічыць Леся.

Праблема востра паўстае і сёння, калі многія беларусы знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, нагадвае яна: «Чалавек можа пакінуць краіну, а яго дом за гэты час можа прымусова змяніць уладальніка ці быць знесены»

Мы паразмаўлялі з Лесяй Пчолкай пра гэты праект і прадстаўляем падборку фотаздымкаў (hier ist auf Deutsch).
  • ❤ 4
  • 🤔 1
More from @dekoder_org_ru
  1. Sep 11, 2026Словосочетание «русский мир» аккумулирует в себе экспансионистские амбиции путинской Росси…
  2. Sep 8, 2026Как жить после явно несправедливого приговора? Забыть время в неволе и попробовать просто…
  3. Sep 6, 2026Post #1095
  4. Sep 3, 2026дekoder по-беларуску На хіндзі «ўчора» і «заўтра» — гэта адно слова, у адрозненне ад белар…
  5. Sep 1, 2026За 90 лет до Сталина, в те самые годы, когда кипела подготовка к отмене крепостного права,…
  6. Aug 31, 2026Выборы в Саксонии-Анхальт, о которых все говорят, уже в воскресенье. А какая российская пр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →