дekoder по-беларуски:
«Вось рот адкрые і адразу ўсё зразумела», — пачула я аднойчы на вуліцы ў Пецярбургу ад дамы сярэдніх гадоў. Спачатку агаломшана замаўчала, а потым усміхнулася — так, я не вы».
Праз уласную біяграфію аўтарка і даследчыца Таня Арцімовіч расказвае, чаму мова — таксама частка палітыкі імперый. «Каланізацыя існуе ў розных формах. Але гэта дакладна пра ўладу — над уяўленнем, свядомасцю, пачуццямі, светапоглядам», — піша Таня.
«Я спрабую вярнуць сабе мову, якая выжыла, але ў праве на якую мне адмаўляюць... А гэтай мовы так мала. Я не магу знайсці яе на клавіятуры і ў наладках праграм камп’ютара. Анлайн перакладчыкі спатыкаюцца аб гэтую мову, а пашукавік ламаецца».
Тэкст Тані Арцімовіч пра імперыю і «правінцыю», мову і мову-як-мачыху, жаночае і мужчынскае пісьмо — чытайце на дekoder.
Post #1032
1.07K

- ❤ 9
- 👎 1
- 🤔 1