🌍 Міжнародны дзень бежанцаў
Сёння, 20 чэрвеня, адзначаецца Міжнародны дзень бежанцаў. Гэта асаблівы дзень, калі мы ўшаноўваем смеласць, сілу і вынослівасць мільёнаў людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы.
Яшчэ чатыры гады таму было б складана паверыць, што выраз «уцекач з Беларусі» стане для нас настолькі звыклым. І гэта «новая нармальнасць» пужае. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаны зʼехаць са сваёй радзімы з-за палітычных рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, нашы суайчыннікі не здаюцца і працягваюць змагацца за справядлівасць.
З 2020 г. праз Цэнтр беларускай салідарнасці прайшлі дзясяткі тысяч беларусаў і ўкраінцаў. Калі вам ці вашым блізкім патрэбна дапамога, ведайце – мы зробім усё магчымае, каб падтрымаць вас. У нас вы можаце атрымаць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі, аддаць свайго жэўжыка ў школу дадатковай адукацыі, атрымаць кансультацыю па адкрыцці сваёй дабрачыннай арганізацыі альбо набыць беларускія кнігі і сімволіку.
Маем надзею, што выраз «уцекачы з Беларусі і Украіны» выйдзе з нашага ўжытку, а вайна і рэпрэсіі застануцца толькі чорнай старонкай нашай гісторыі. А пакуль у вас ёсць мы, і мы вас не пакінем сам насам з вашымі праблемамі.
Фота: Белсат
Post #4146
4.1K











