📚 У ЦБС адкрываецца кнігарня «Камунікату»!
У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з @kamunikat, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюджваннем беларускай літаратуры.
«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
📍 Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30
💶 Уваход вольны
Сярод гасцей:
✨ Уладзімір Арлоў — класік беларускай літаратуры
✨ Яраслаў Іванюк — заснавальнік фонду «Камунікат»
✨ Прадстаўнікі іншых выдавецтваў
💬 У вечар адкрыцця:
▶️ сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
▶️ размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
▶️ магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.
🤍 Кнігарня Kamunikat.org ЦБС — гэта не проста крама, а новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве.
Чакаем вас!
Post #4926
4.61K

- ❤ 47
- 🔥 14
- 🤗 4
- ☃ 1