👀 Некаторы час таму пачала з’яўляцца інфармацыя, што польскія дзяржаўныя органы перасталі прымаць акты грамадзянскага стану (у тым ліку пасведчанні аб нараджэнні), выдадзеныя ў СССР, без апастыля. Да нас таксама пачалі звяртацца беларусы і беларускі, у якіх установы адмаўляліся прыняць такія дакументы.
📩 Сёння мы атрымалі новую інфармацыю з Міністэрства: апастыль на пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя ў СССР, не патрэбны, калі няма сумневаў у іх сапраўднасці.
ℹ️ Як сцвярджае Міністэрства, ліст ад 28 ліпеня, на які спасылаліся супрацоўнікі дзяржаўных органаў, калі адмаўлялі прыняць пасведчанні, быў выключна інфармацыйным. У ім толькі тлумачылася, якія дакументы ў прынцыпе могуць прадставіць грамадзяне і грамадзянкі Беларусі. Ён не змяняў дзейных правілаў і не ўстанаўліваў новых патрабаванняў.
📑 21 жніўня Міністэрства накіравала яшчэ адзін ліст у дзяржаўныя органы, дзе падкрэсліла: апастыль (ці іншыя дадатковыя пацвярджэнні) можна патрабаваць толькі ў выпадку, калі ўзнікаюць абгрунтаваныя сумневы ў сапраўднасці пасведчання.
✅ Такім чынам, апастыль на пасведчанні аб нараджэнні не патрабуецца ў кожнай справе! Калі ў нейкай установе ад вас патрабуюць апастыль, спасылайцеся на ліст Міністэрства № DSO-WSC.6001.19.2025 ад 21 жніўня 2025 г.
Post #4681
3.79K



- ❤ 48
- 👍 10