TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4604 6.89K
20 чэрвеня, па ініцыятыве ААН, адзначаецца Сусветны дзень уцекача. Гэтую дату вызначылі, каб прыцягнуць увагу да лёсу мільёнаў людзей, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы з-за войнаў, пераследу ці рэпрэсій. Гэта дзень салідарнасці з тымі, хто шукае бяспекі і пачынае жыццё нанова 🧩

Пасля выбараў 2020 года і масавых рэпрэсій, якія ўчынілі ўлады, сотням тысяч беларусаў давялося выехаць з краіны.

Паводле розных ацэнак, за мяжой сёння жыве больш за мільён нашых суайчыннікаў, і каля 400 тысяч з іх пакінулі радзіму менавіта пасля падзей 2020 года.

Беларуская дыяспара актыўна пашыраецца ў Польшчы, Літве, Грузіі і Германіі 🗺️. Мы будуем новае жыццё, дапамагаем адно аднаму, працягваем змагацца за праўду і падтрымліваць тых, хто застаўся ў Беларусі.

І большасць з нас яднае адна думка — Мы абавязкова вернемся дадому 🏠
  • ❤ 76
  • 💔 26
  • ☃ 3
  • 👍 3
More from @cbs_help
  1. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  2. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  3. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  4. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  5. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  6. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →