TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.75K subscribers
Post #4582 6.67K
З 27 сакавіка Польшча больш не прымае заяваў на прытулак на ўсёй мяжы з Беларуссю. «Абмежаванне падачы заявак на міжнародную абарону часовае – яно складзе 60 дзён. У гэты перыяд нельга будзе падаваць заяўкі аб міжнароднай абароне на гэтай частцы мяжы», – тлумачыць Вольга Дабравольская, кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра Беларускай салідарнасці.

Гучыць не вельмі добра, але, як удакладняе юрыстка, у пастанове ёсць выключэнні – і менавіта пад іх і трапляюць беларусы. Вось выпадкі, прадугледжаныя дакументам, у якіх заява аб абароне ўсё ж такі будзе прынятая:

Орган Памежнай аховы прымае заяву аб прадастаўленні міжнароднай абароны на ўчастку мяжы, на якім ужываецца абмежаванне права на падачу такой заявы, ад замежніка, які з'яўляецца:
✔️ непаўналетнім без апекі;
✔️ цяжарнай жанчынай;
✔️ асобай, якая можа патрабаваць асаблівага стаўлення, у прыватнасці з-за свайго ўзросту або стану здароўя;
✔️ асобай, у адносінах да якой існуюць абставіны, якія, паводле ацэнкі органа Памежнай аховы, адназначна сведчаць пра тое, што яна знаходзіцца пад рэальнай пагрозай сурʼёзнай шкоды ў дзяржаве, з якой непасрэдна прыбыла на тэрыторыю Рэспублікі Польшча;
✔️ грамадзянінам дзяржавы, якая выкарыстоўвае інструменталізацыю, з тэрыторыі якой замежнікі прыбываюць на тэрыторыю Рэспублікі Польшча.


Менавіта апошні пункт дазваляе беларусам, нягледзячы на часовае абмежаванне, прасіць аб абароне ў Польшчы, бо краіна іх паходжання выкарыстоўвае мігрантаў як элемент ціску.

Увесь артыкул даступны на polskieradio
  • 👍 27
  • 🕊 9
  • 🙏 5
  • 🤬 2
More from @cbs_help
  1. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  2. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  3. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  4. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  5. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  6. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →