TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4569 5.07K
Нагадваем!🔽

Ужо 2 красавіка а 18:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці (📍вул. Oleandrów 6) адбудзецца літаратурна-гістарычная сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і кіраўніком фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком.

Падчас сустрэчы Уладзімір Арлоў распавядзе пра мала вядомыя гістарычныя падзеі, што папярэднічалі стварэнню Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прэзентуе свае кнігі:

📚 «Незалежнасць — гэта…»
📚 «Імёны Свабоды»
📚 «Айчына»
📚 «Ордэн Белай Мышы»

Яраслаў Іванюк прадставіць навінкі ад Kamunikat і іншых незалежных беларускіх выдавецтваў.

Удзельнікі сустрэчы таксама змогуць набыць без цэнзурных праўкаў:

✨ «Споведзь» Ларысы Геніюш
✨ Аповесці Васіля Быкава: «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя»

Чакаем вас!
Будзе цёпла, утульна і вельмі па-беларуску. Не прапусціце!

Прыходзьце без запісу - дзверы для ўсіх адчыненыя ✔️
  • 🔥 22
  • ❤ 10
  • 👍 3
  • ❤‍🔥 2
More from @cbs_help
  1. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  2. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  3. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  4. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  5. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  6. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →