TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4558 5.47K
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком.

2 красавіка ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца літаратурна-гістарычная сустрэча «Ад Рагвалода да БНР», падчас якой беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў зробіць экскурс у гісторыю з нагоды чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Таксама спадар Уладзімір прэзентуе шэраг сваіх кніг, сярод якіх:

📖 «Незалежнасць – гэта…»
📖 «Імёны Свабоды»
📖 «Айчына»
📖 «Ордэн Белай Мышы»


Сустрэча працягнецца прэзентацыяй кніжных навінак ад Фонду Kamunikat.org, якую прадставіць яго кіраўнік Яраслаў Іванюк. Гледачы змогуць набыць знакавыя выданні беларускай літаратуры, у тым ліку «Споведзь» Ларысы Геніюш і аповесці Васіля Быкава – «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя» – у іх арыгінальнай, нецэнзураванай версіі.

Напрыканцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова.

📅 Дата: 2 красавіка
⏰ Час: 18:00
📍 Месца: Oleandrów 6-2, Варшава

Уваход вольны!
Чакаем вас 🤍❤️🤍
  • 👍 25
  • 🥰 7
  • ❤‍🔥 3
  • ❤ 2
More from @cbs_help
  1. Oct 5, 2026📱 mObywatel крок за крокам — другая сустрэча для людзей старэйшага ўзросту. ЦБС запрашае…
  2. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  3. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  4. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  5. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  6. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →