✔️Візіт амбасадаркі Нідэрландаў у Цэнтр беларускай салідарнасці!
Сёння ЦБС наведала амбасадарка Нідэрландаў у Польшчы Дафні Бергсма! Дыпламат праявіла вялікую зацікаўленасць нашай дапамогай беларускім і ўкраінскім уцекачам у Польшчы. Акрамя таго, удзел у сустрэчы ўзяла прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.
У рамках размовы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Цэнтра спадарыня амбасадар даведалася аб праблемах, з якімі сутыкаюцца ўцекачы, а таксама аб распрацаваных намі рашэннях, якія дапамагаюць тысячам беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы. У прыватнасці, мы расказалі аб нашай дзейнасці ў рамках рабочай групы пры МУС Польшчы, дзякуючы чаму беларусы змогуць атрымоўваць гуманітарныя візы і віды на жыхарства ў Польшчы, працы Цэнтра апекі для дзяцей з Украіны, працы нашага юрыдычнага дэпартаменту і іншых важных накірунках нашай дзейнасці.
Са свайго боку спадарыня амбасадар запэўніла нас у тым, што дапамога беларускаму народу і дэмакратычнаму руху з боку Нідэрландаў будзе працягвацца. ЦБС дзякуе амбасадзе Нідэрландаў за аказаную нам падтрымку і ўвагу да праблемаў беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў. У салідарнасці наша сіла!
Post #1857
4.2K