Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьня
Японскія навукоўцы выявілі, што вугляводы могуць спрыяць набору вагі нават бязь лішніх калёрыяў. У досьледзе мышы, якія атрымлівалі дадатковыя крыніцы вугляводаў, пачыналі важыць больш – не празь пераяданьне, а празь зьніжэньне энэргетычных выдаткаў арганізму. Пры гэтым у печані назапашваўся тлушч, мяняўся склад крыві, а ўсе паказьнікі вярталіся да нормы, як толькі вугляводы прыбіралі.
Чытаць цалкам ➡
Post #2722
1.16K
- 👍 16
- 👏 2
- 🤯 2
- 🍓 2
- 💯 1