TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #6 450
Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьня

Вугляводы складаюць аснову рацыёну большасьці людзей у сьвеце, аднак роля гэтых рэчываў у разьвіцьці атлусьценьня дасьледавалася значна менш, чым роля тых жа тлушчоў. Новае дасьледаваньне японскіх навукоўцаў паказвае, што вугляводы могуць уплываць на харчовыя паводзіны й мэтабалізм. І справа тут не ў калёрыях.

У досьледах мышэй падзялілі на некалькі груп і прапаноўвалі ім звычайны корм разам з дадатковымі крыніцамі вугляводаў: хлебам, пшанічнай і рысавай мукой. Аказалася, што грызуны выразна аддавалі перавагу такім вугляводным дадаткам. З часам яны ўвогуле пераставалі есьці стандартны корм. Пры гэтым назіралася павелічэньне масы цела і абʼёму тлушчавай тканкі, хоць агульная калярыйнасьць рацыёну не зьмянялася істотна. Падобны эфэкт назіраўся ва ўсіх групах, а гэта значыць, што справа не ў канкрэтным прадукце, а ў саміх вугляводах і іхняй прывабнасьці.

Далейшы аналіз паказаў, што набор вагі адбываўся не празь пераяданьне, а празь зьніжэньне энэргетычных выдаткаў арганізму. У жывёл таксама зьмяніўся склад крыві: павялічыўся ўзровень тлустых кіслот і зьніжалася канцэнтрацыя некаторых амінакіслот. Таксама ў печані назапашваўся тлушч і актывоўваліся гены, зьвязаныя зь ягоным сынтэзам. Калі мышэй пазбаўлялі вугляводных дадаткаў, усе паказьнікі хутка вярталіся да нормы.

Аўтары мяркуюць, што цяга да вугляводаў можа сама па сабе ўплываць на абмен рэчываў і спрыяць набору вагі нават бязь лішніх калёрыяў. Пры гэтым не ідзецца пра поўную адмову ад хлеба ці рысу, хутчэй пра важнасьць балянсу й камбінацыі прадуктаў. У будучыні дасьледчая каманда плянуе спраўдзіць падобныя эфэкты на людзях.
  • 👍 12
  • 🌭 2
  • 💯 2
  • 👀 2
  • 🍓 1
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →