Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прытомнасьці
З моманту першай публінай дэманстрацыі хірургічнага ўмяшаньня пад наркозам у 1846 годзе анэстэтыкі дазваляюць лекарам праводзіць жыцьцёва важныя апэрацыі. Цяпер штодзённа тысячы людзей атрымліваюць агульнае зьнячуленьне падчас рутынных апэрацыі, аднак навукоўцы дагэтуль не да канца разумеюць, як менавіта прэпараты адключаюць толькі прытомнасьць, а не мазгі цалкам.
Новае дасьледаваньне з часопісу Nature Neuroscience наблізіла нас да разгадкі гэтых мэханізмаў. Міжнародная каманда навукоўцаў пастанавіла параўнаць рэакцыю на агульнае зьнячуленьне ў розных відаў жывых істот – ад круглых чарвякоў да людзей.
У межах досьледу аўтары аналізавалі нэўронную актыўнасьць кожнага віду пад наркозам і ў стане няспаньня. Пры гэтым у дачыненьні да сусыноў мышы, людзі, малпы выкарыстоўвалі фМРТ, а рыб і чарвякоў бралі генна-мадыфікаваных так, каб іхныя нэўроны сьвяціліся пры паступленьні вапня.
Нягледзячы на разнастайнасьць відаў і анэстэтыкаў кожнаму віду свой, навукоўцы выявілі ўнівэрсальны патэрн зьменаў актыўнасьці ў мазгах. Напрыклад, актыўнасьць паміж рознымі зонамі мазгоў падчас наркозу становіцца менш скаардынаванай, то бок, структуры працягваюць функцыянаваць, але перастаюць узаемадзейнічаць паміж сабой. Акрамя таго, мазгавая дзейнасьць набывае крыху больш хаатычна характар на пэўны час пасьля зьнячуленьня, разбураючы звычайную для няспаньня пасьлядоўнасьць і прадказальнасьць нэўронных сыгналаў.
Як адзначаюць незалежныя экспэрты, імавернасьць таго, што такія зьмены праявіліся б ва ўсіх відаў выпадкова, імкнецца да нуля. Гэта сьведчыць пра наяўнасьць агульных шляхоў дзеяньня зьнячуленьня, якія не выключаюць мазгі цалкам, а проста ўносяць хаос у іхнюю скаардынаваную дзейнасьць.
Post #75
151

- ✍ 7
- 👍 4
- 👀 4
- 🤯 1