Фруктоза можа быць ня толькі крыніцай калёрый, але і адыггрываць значную ролю ў разьвіцьці мэтабалічных парушэньняў. Да такой высновы прыйшлі аўтары агляду, апублікаванага ў Nature Metabollism. Паводле іх, фруктоза запускае з арганізьме асаблівыя біяхімічныя працэсы, якія спрыяюць назапашваньню тлушчу і могуць быць непасрэдна зьвязанымі з атлусьценьнем і іншымі захворваньнямі.
У адрозьненьне ад глюкозы, фруктоза абыходзіць частку ключавых этапаў рэгуляцыі абмену рэчываў. Гэта прыводзіць да ўзмацненьня сынтэзу тлушчоў, зьніжэньня ўзроўню вузавай энэргіі (АТФ) і ўтварэньня злучэньняў, зьвязаных з мэтабалічнымі парушэньнямі. З часам такія зьмены могуць спрыяць разьвіцьцю мэтабалічнага сындрому – стану, пры якім чалавек мае інсулінарэзыстэнтнасьць, атлусьценьне й падвышаную рызыку сэрцава-судзінных захворваньняў.
Таксама адзначаецца, што фруктоза трапляе ў арганізм ня толькі зь ежай. Гэты монацукрыд можа сынтэзавацца ўласны арганізмам з глюкозы. То бок, уплыў фруктозы на здароўе можа быць шэрыйшым, чым меркавалася раней.
На думку аўтараў, такі «нэгатыўны эфэкт» фруктозы паходзіць ад таго, што наш лад жыцьця зьмяняўся захутка. Раней падобныя мэханізмы дапамагалі продкам назапашваць энэргію на галодныя часы, але цяпер такой патрэбы няма, бо ў нас ёсьць сталы доступ да ежы. Што праўда, біялягічны мэханізм ня можа так хутка падладзіцца пад новыя ўмовы.
Post #2719
861

- 👍 15
- 🤔 8
- 🤷♂ 2
- 😢 2
- 💯 2
- 🍌 2
- 🍓 1