TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5173 518
Святлана Ціханоўская і Прадстаўніцтва АПК па нацыянальным адраджэнні падтрымалі ініцыятыву па ўсталяванні бел-чырвона-белай харугвы на Грунвальдскім полі

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуліся да польскіх уладаў і кіраўніцтва Музея Грунвальдскай бітвы з падтрымкай грамадскай ініцыятывы па ўсталяванні на Грунвальдскім полі беларускай бел-чырвона-белай харугвы.

Ініцыятыва, пад якой ужо сабрана больш за тысячу подпісаў, прапануе ўсталяваць беларускую бел-чырвона-белую харугву побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны — як сімвал унёску беларусаў у агульную перамогу ў Грунвальдскай бітве і гістарычнай пераемнасці беларускай дзяржаўнасці.

У сваім лісце прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі адзначыў, што ўдзел харугваў, сфармаваных на беларускіх землях, у Грунвальдскай бітве быў важнай часткай агульнай перамогі. Сёння, калі бел-чырвона-белая сімволіка забароненая ў Беларусі, яе з'яўленне на Грунвальдскім полі стала б не толькі напамінам пра агульную гісторыю, але і знакам салідарнасці з беларусамі:

«Размяшчэнне на Грунвальдскім полі гістарычнай бел-чырвона-белай харугвы, якая сёння забароненая ў Беларусі і з'яўляецца сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду і дэмакратыю, стала б неацэнным жэстам салідарнасці з боку польскага народа і Дырэкцыі Музея». (с)

У сваім звароце Святлана Ціханоўская таксама падкрэсліла значэнне Грунвальдскай бітвы як часткі агульнай гісторыі народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яна адзначыла, што для беларусаў гэта адна з ключавых падзей нацыянальнай гісторыі, а бел-чырвона-белы сцяг сімвалізуе гістарычную пераемнасць беларускай дзяржаўнасці і сучасную барацьбу за свабоду:

«Кожны год сотні беларусаў прыязджаюць на Грунвальдскае поле, каб ушанаваць гэтую перамогу. На жаль, у самой Беларусі ўлады мэтанакіравана выціскаюць памяць пра Грунвальдскую бітву і замяняюць яе расійскімі гістарычнымі наратывамі. Таму так важна захаваць гэтае месца як сімвал нашай агульнай еўрапейскай гісторыі».
(с)

Падтрымаць ініцыятыву можна па спасылцы.
  • ❤ 21
  • 👍 5
  • 🤔 2
  • 😢 2
  • 👎 1
  • 🔥 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 16, 2026Пяць прыярытэтаў палітычных актараў Беларусі: ад сувязі з людзьмі да падрыхтоўкі рэформаў…
  2. Oct 16, 2026Беларуская салідарнасць: як мы падтрымліваем адно аднаго? Ініцыятыва Volnyja і фонд BYSOL…
  3. Oct 15, 2026Куды звярнуцца беларусам ва Украіне, калі ўзнікаюць праблемы з дакументамі, выплатамі ці с…
  4. Oct 14, 202626 дзяцей сустракаюць Дзень маці ў разлуцы са сваімі мамамі 14 кастрычніка ў Беларусі адзн…
  5. Oct 13, 2026Аліса Рыжычэнка: Новы азотны камбінат можа прынесці Беларусі новыя даўгі і ўзмацніць залеж…
  6. Oct 13, 2026Павел Латушка: Культура — гэта мост паміж нашым мінулым і будучыняй, гэта аснова нашай ідэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →