TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #16 44.3K
На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі "Перамога".

2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны

3. Прадстаўніку па транзіце ўлады — падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.

4. Прадстаўніку па замежных справах — прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады — падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.

6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.
  • ❤ 159
  • 🔥 42
  • 👍 28
  • 👎 7
  • 🤔 4
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 23, 2026Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам Кіраўніца…
  2. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
  3. Sep 22, 2026Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі зв…
  4. Sep 22, 2026Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў падрыхтаваў канцэпцыю закона «Аб сацыяльным дыя…
  5. Sep 22, 2026Мы заклікаем ЕС ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг уплыву для дасягнення сістэмных змен…
  6. Sep 22, 2026Што будзе з дзяржаўнай сімволікай пасля дэмакратычных зменаў? Прадстаўнік Аб’яднанага Пера…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →