TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5486 357
Што будзе з дзяржаўнай сімволікай пасля дэмакратычных зменаў?

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі распавёў, як, на яго думку, павінна вырашацца пытанне дзяржаўных сімвалаў пасля змены ўлады ў Беларусі.

Паводле Паўла Баркоўскага, змена дзяржаўнай сімволікі ў 1995 годзе адбылася з парушэннем юрыдычных і канстытуцыйных нормаў. Таму першым крокам пасля дэмакратычных зменаў павінна стаць аднаўленне законнасці.

«Лагічным крокам было б вяртанне да тых законаў і канстытуцыйных нормаў, якія дзейнічалі да перавароту 1995–1996 гадоў, калі ўсталявалася аўтарытарная сістэма Лукашэнкі.
Гэта вяртанне ранейшага прававога становішча. Справядлівасць была парушаная — правасуддзе яе аднаўляе. Паводле гэтай логікі сімвалы вяртаюцца разам з аднаўленнем законаў, якія дзейнічалі да іх незаконнай змены».


Аднак аднаўленне законнасці не азначае, што пытанне дзяржаўнай сімволікі больш не можа пераглядацца. Пасля дэмакратычных выбараў і аднаўлення законнай працы дзяржаўных інстытутаў грамадства зможа прапаноўваць змены ў Канстытуцыю і законы, у тым ліку ў законы пра дзяржаўныя сімвалы.

«Калі сапраўды існуюць вялікія групы з супрацьлеглымі поглядамі, яны маюць права ўступіць у грамадскую палеміку, выкласці свае аргументы, прыцягнуць прыхільнікаў. Гэта павінна быць дэмакратычная дыскусія, у выніку якой краіна абярэ свае сімвалы».

Павел Баркоўскі дапускае і сцэнар, пры якім пасля свабоднай грамадскай дыскусіі большасць беларусаў вырашыць захаваць цяперашнюю чырвона-зялёную сімволіку.

«Перадусім гэта будзе паразай нацыянальна арыентаваных беларускіх інтэлектуалаў. Паразай гісторыкаў, дзеячаў навукі і культуры, якія не змаглі данесці да большасці важнасць гэтай гістарычнай спадчыны».


Пры гэтым, паводле Паўла Баркоўскага, сёння немагчыма ўпэўнена сцвярджаць, якія сімвалы выбрала б большасць беларусаў. Ва ўмовах манапалізацыі СМІ і адсутнасці шырокай публічнай дыскусіі грамадства не мае магчымасці пачуць розныя аргументы і зрабіць усвядомлены выбар.
  • ❤ 10
  • 👍 6
  • 👎 1
  • 🤔 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 24, 2026Інфармацыя пра памілаванне 15 чалавек пакуль правяраецца 24 верасня дзяржаўныя крыніцы пав…
  2. Sep 24, 2026Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай…
  3. Sep 24, 2026Палітычныя інстытуты дэмакратычных сіл неабходныя для фарміравання парадку дня, арыентаван…
  4. Sep 23, 2026Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам Кіраўніца…
  5. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
  6. Sep 22, 2026Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі зв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →