TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5496 417
Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раялам. Па выніках сустрэч фінскі бок абвясціў пра дадатковую дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

«Дзякую Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных. Мы павінны быць гатовыя да новых вызваленняў загадзя, каб чалавек, які выходзіць з турмы, адразу атрымаў неабходную падтрымку»,

— адзначыла Святлана Ціханоўская.

100 тысяч еўра будуць накіраваныя праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням, вызваленым і іх сем’ям. Гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў Міжнародны гуманітарны фонд.

Падчас сустрэч Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з фінскімі партнёрамі далейшыя намаганні па вызваленні палітвязняў, бяспековую сітуацыю ў Беларусі і рызыкі далейшага ўцягвання краіны ў расійскую вайну супраць Украіны.

Асобна ў размове з Пасі Раялам кіраўніца Кабінета ўзняла праблемы беларусаў, якія жывуць у Фінляндыі: пратэрмінаваныя пашпарты, дакументы і легалізацыю.
  • ❤ 10
  • 👍 6
  • 👎 2
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 25, 2026Юлія Міцкевіч: Каб заставацца рэлевантнымі, трэба зыходзіць з патрэбаў і запытаў беларусаў…
  2. Sep 24, 2026Інфармацыя пра памілаванне 15 чалавек пакуль правяраецца 24 верасня дзяржаўныя крыніцы пав…
  3. Sep 24, 2026Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай…
  4. Sep 24, 2026Палітычныя інстытуты дэмакратычных сіл неабходныя для фарміравання парадку дня, арыентаван…
  5. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
  6. Sep 22, 2026Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі зв…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →