TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5501 242
Юлія Міцкевіч: Каб заставацца рэлевантнымі, трэба зыходзіць з патрэбаў і запытаў беларусаў

Выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч прыняла ўдзел у XXIII Мінскім форуме ў Варшаве.

Сёлета адна з дыскусій форуму была прысвечаная таму, як беларускім дэмакратычным сілам і іх структурам у выгнанні працягваць працу і захоўваць сувязь з беларускім грамадствам.

«Каб заставацца рэлевантнымі, палітыкам трэба быць сумленнымі, адкрытымі, празрыстымі і падсправаздачнымі перад тымі, для каго мы працуем. А працуем мы для беларусаў і беларускага грамадства»,

— адзначыла Юлія Міцкевіч.

Паводле яе, важна накіроўваць фокус працы не на асабістыя амбіцыі, а на інтарэсы, патрэбы і запыты людзей — як у Беларусі, так і ў выгнанні.

Асобную ўвагу Юлія Міцкевіч звярнула на сацыяльныя пытанні, якія сёння хвалююць беларусаў і знаходзяцца ў фокусе працы Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы.

«Атрымліваць інфармацыю знутры Беларусі складана, але магчыма. Таму важныя даследаванні і апытанні, якія дапамагаюць разумець патрэбы людзей і выпрацоўваць палітычныя рашэнні — тыя, што могуць прымяняцца ўжо сёння, і тыя, што стануць асновай для будучых рэформаў».


XXIII Мінскі форум у Варшаве быў прысвечаны памяці Аляксандра Мілінкевіча. Для Юліі Міцкевіч важнай часткай форуму стала размова пра ягоны ўклад у беларускі дэмакратычны рух і бачанне Беларусі як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы — часткі еўрапейскай сям’і.
  • ❤ 5
  • 👍 2
  • 👎 1
  • 🔥 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 25, 2026Спробы рэжыму дамагчыся адмены санкцый супраць БЕЛАЗа і МАЗа праваліліся Суд Еўрапейскага…
  2. Sep 24, 2026Інфармацыя пра памілаванне 15 чалавек пакуль правяраецца 24 верасня дзяржаўныя крыніцы пав…
  3. Sep 24, 2026Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай…
  4. Sep 24, 2026Палітычныя інстытуты дэмакратычных сіл неабходныя для фарміравання парадку дня, арыентаван…
  5. Sep 23, 2026Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам Кіраўніца…
  6. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →