TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.53K subscribers
Post #37938 229
📖 Выйшаў заключны том манаграфіі «Традыцыйны светалад беларусаў»

Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам «Беларуская навука» выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы «Традыцыйны светалад беларусаў» пад назвай «Каштоўнасці», піша bellit.info.

❗️ Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні «Акадэмічная кніга» па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

«Традыцыйны светалад беларусаў» — багата ілюстраваныя трохмоўныя выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія асвятляюць асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі і папулярызуюць дасягненні айчыннай гуманітарнай навукі. Ужо пабачылі свет кнігі пра касмалогію, народную тэалогію, чалавека і пра грамадства.
  • 🤔 6
  • 😁 2
  • 🤯 2
More from @budzmaorg
  1. Oct 16, 2026📖 Топ-5 кніг, якія дапамогуць лепей зразумець нашу беларускую душу Пісьменьніца і публіцы…
  2. Oct 16, 2026💡Месцы легендаў у Беларусі: ад Чортавага каменя да возера, дзе спіць зачараваны горад Бел…
  3. Oct 16, 2026🛍 Калі беларускі інтэрнэт знікае, хто мусіць яго ратаваць? У гэтай публікацыі для Беларус…
  4. Oct 16, 2026❗️Скарынаўскай бібліятэка ў Лондане запрашае на адкрытыя экскурсіі Цяпер у Скарынаўскую бі…
  5. Oct 16, 2026🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам У Талачынскім раёне вучон…
  6. Oct 16, 2026🎶 Бізантыйскі хор ARTOS выпраўляецца ў еўрапейскі тур Бізантыйскі хор ARTOS Канстантынопа…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →