У Талачынскім раёне вучоныя-археолагі знайшлі капліцу-склеп XVII стагоддзя. Пры гэтым яе апісання няма ні ў адным гістарычным дакуменце.
🧐 Даўжыня будынка да 10 м. Сцены склепа таўшчынёй 1,5 м. Фундамент капліцы-склепа складаецца з дзікіх валуноў. Захаваліся і фрагменты размалёўкі.
«Часам на старых картах можна ўбачыць маленькі крыжык, які абазначае месца, дзе калісьці стаяла царква або капліца. Альбо літару «K». Я вывучыў мноства такіх карт, але нідзе гэтага не сустракаў: іншыя, менш значныя аб’екты на іх адзначаны, а гэты — не. Прыязджалі геафізікі з абсталяваннем і паведамілі, што ўчастак літаральна ўсеяны абломкамі цэглы і каменю, з-за чаго цяжка зразумець, што менавіта там знаходзіцца пад зямлёй», — адзначыў краязнавец Дзмітрый Іўчанка.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
