Пісьменьніца і публіцыстка Яна Вольская склала ўласны рэйтынг кніг, якія аператыўна і гарантавана дапамогуць кожнаму беларусу паразумецца са сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю.
1. Максім Гарэцкі «Дзьве душы» (1919).
Знакамітая філасофская аповесьць, фундамэнтальны для разуменьня беларускай духоўнай падвоенасьці тэкст. Герой-беларус Максіма Гарэцкага стаіць на скрыжаваньні эпохаў і культураў. На тле падзеяў Першай сусьветнай і грамадзянскай войнаў і рэвалюцыі ён сутыкаецца з рознымі сіламі — бальшавікамі, нацыянал-дэмакратамі, авантурыстамі… Праз пакуты і сумневы герой прыходзіць да разуменьня сябе, але гэты поўны трагізму шлях пралягае праз унутраны надлом.
Аповесьць «Дзве душы», у якой Максім Гарэцкі ставіць пытаньне пра самавызначэньне нацыі — гэта адзін з найгалоўнейшых філасофскіх твораў беларускай літаратуры.
2. Ігнат Абдзіраловіч «Адвечным шляхам» (1921).
Таксама філасофскі твор — пра ўнікальны гістарычны шлях Беларусі ў кантэксьце яе геапалітычнага і культурнага становішча. Беларусь паўстае ў якасьці памежжа, дзе судакранаюцца цывілізацыі Захаду (Эўропа) і Усходу (Расея). Беларускі народ, хістаючыся духоўна, прымае элементы то адной, то другой культуры, але ніколі не прымае нейкую адну зь іх цалкам.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
