Але сваякі з Беларусі былі супраць і забралі ўсё да апошняга цэнта, яшчэ і працэнты. У справе была задзейнічана нават Расейская амбасада ў Вашынгтоне, піша сайт «Карона Вітаўта».
Легендарны ўжо пры жыцці. Яго імя захавана ў тысячах геаграфічных і ганаровых назвах на розных кантынентах. Помнікі яму стаяць у многіх краінах. І французскі Напалеон і расейская Кацярына не шкадавалі словаў, прызнаваючы веліч хлопца з-пад Івацэвічаў — «герой поўначы», «сапраўдная бестыя», «апошні рыцар».
«Дзе заканчваецца культ Касцюшкі, там заканчваецца цывілізацыя», — пісалі патрыятычныя польскія гісторыкі. Наш Касцюшка насамрэч быў слаўным, ідэйным, прагрэсіўным і ўплывовым.
Героя вайны за Незалежнасць ЗША ад Вялікай Брытаніі (1775-1783) брыгаднага генерала Тадэвуша Касцюшку ўрад ЗША ўзнагародзіў сертыфікатам на 12 280 даляраў, а Кангрэс ЗША патэнтам на зямельны надзел у 500 акраў у штаце Агаё.
Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
