Сэнс сучаснай інфармацыйнай вайны ў тым, каб пераканаць апанента, што ён ужо прайграў. Прапаганда з усходу не прымусіць усіх нас любіць Пуціна ды яго сістэму. Але можа прымусіць лічыць іх непераможнымі. Таму і ўсялякі супраціў, маўляў, губляе сэнс.
Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро выказаўся пра гэта ў кантэксце расійскай прапаганды, якая апісвае Еўропу як дэкадэнтскую цывілізацыю, з якой ужо ўсё скончана. «Заод Еўропы» па Шпэнглеру ўжо адбыўся — пазаўчора. Еўропа — хворая. Яе палітыкі — «слабакі». НАТА — небаяздатны арганізм. Ваяваць за Еўропу ніхто не будзе. Застаецца толькі... здацца на выгадных умовах. Партыя скончаная, яшчэ не пачаўшыся.
«Паступова мы дазваляем гэтым наратывам атручваць нас. Урэшце рэшт, пачынаем казаць пра сябе, што Еўропа ўжо прайграла», — лічыць Жан-Наэль Баро.
Спрачацца з апанентам без сэнсу. Бо пакуль спрачаешся, ты працягваеш гульню на полі праціўніка. Вораг сам выбірае тэму для размовы, значыць — «ён вядзе». А кожны контраргумент, прыведзены ў дзясяты раз, ужо падобны на спробу апраўдацца... Выйсце — самому фармаваць свой расповед пра сябе. Выбіраць тэму і поле бітвы.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
