Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры гістарычныя фотаздымкі 1930-х гадоў, звязаныя з радзімай Тадэвуша Касцюшкі — Косавам і Мерачоўшчынай.
Галоўная знаходка — фатаграфія шыльды з барэльефным партрэтам Касцюшкі. Гэта памятная табліца калісьці ўпрыгожвала дом у Мерачоўшчыне, дзе Тадэвуш нарадзіўся. Набыты здымак мае памер усяго 10×14 см. Ён датаваны 1936 годам і можа быць адзінай вядомай выявай мемарыяльнай шыльды.
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
