У інтэрнэце запрацавала новая беларуская літаратурная платформа «Аповед». Гэта своеасаблівы аналаг вядомага сэрвісу Ficbook, дзе можна самастойна публікаваць свае творы, знаходзіць чытачоў і знаёміцца з творчасцю іншых людзей.
На платформе можна размяшчаць не толькі апавяданні, але і цэлыя кнігі, вершы і сцэнарыі. Сэрвіс падыдзе як пачаткоўцам, так і тым, хто ўжо піша, але пакуль не знайшоў выдаўца або проста хоча дзяліцца творчасцю без традыцыйнага кнігавыдання.
🧐 Сайт падтрымлівае чатыры мовы: беларускую, рускую, польскую і англійскую. Творы можна шукаць паводле жанраў — ад фантастыкі, фэнтэзі і дэтэктываў да рамантыкі, драмы і паэзіі. Прадугледжаная таксама сістэма ацэнак.
Чытаць і публікаваць творы можна бясплатна. Пры гэтым правы на апублікаваныя тэксты застаюцца за іх стваральнікамі.
❗️ Пакуль платформа толькі напаўняецца: прадстаўленыя на галоўнай старонцы кнігі і апавяданні з'яўляюцца дэманстрацыйнымі прыкладамі. Сапраўдныя публікацыі павінны з'явіцца пасля таго, як карыстальнікі пачнуць дадаваць свае творы.
Такім чынам, «Аповед» можа стаць яшчэ адной пляцоўкай для развіцця беларускай літаратуры, асабліва для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў пісьменніцтве і знайсці сваю аўдыторыю.
➡️Сайт платформы — https://apoved.subtitles.by/
