✊ Акцыя «Свабоду Мікалаю Статкевічу і ўсім палітзняволеным» адбылася ў Вільні каля консульства Беларусі
Акцыю зладзілі ў другую гадавіну затрымання лідара партыі Народная Грамада Мікалая Статкевіча, каб яшчэ раз нагадаць пра бязмежжа ў нашай краіне, неправамернасць прысудаў, і звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на праблему палітзняволеных у Беларусі.
На акцыі прысутнічалі неабыякавыя беларусы, прадстаўнікі розных арганізацый: «Народная грамада», «Краіна для жыцця» і іншых.
Падчас акцыі ўдзельнікі скандавалі: «Свабоду Статкевічу!», «Свабоду Ціханоўскаму!», «Свабоду ўсім палітзняволеным!», «Не вайне!», «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!».
Крыніца: @belsat
Post #76236
9.26K
Белсат З моманту затрымання Міколы Статкевіча мінула ўжо 2 гады Яго затрымалі ў дарозе на акцыю салідарнасці з затрыманым раней Сяргеем Ціханоўскім. Мікола Статкевіч – нязломны дзеяч беларускага дэмакратычнага руху, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі па «справе…






- ❤ 115
- 👍 17