Рыжанкоў: Беларусь гатовая да аднаўлення адносін з Польшчай
Міністр замежных спраў у эфіры «Беларусь 1» распавёў пра сустрэчу з Радаславам Сікорскім і выказаў спадзяванне:
«Узаемных прэтэнзіяў не было наогул, таму што і мы, і палякі разумеем, што трэба рухацца наперад. Вельмі добра, што такая сустрэча адбылася. Яна была своечасовай. Пытанні, якія мы абмяркоўвалі, у прынцыпе, вельмі актуальныя для нашых краін.
Мы гатовыя да аднаўлення адносін, гандлёвай супрацы, больш актыўнага ўзаемадзеяння на мяжы. Польскі бок гэта ўжо бачыць, і папракнуць нас няма ў чым», – заявіў Рыжанкоў.
Чыноўнік, аднак, папракнуў польскі бок у санкцыях, закрыцці памежных пераходаў і спыненні супрацы паміж ведамствамі па ахове мяжы.
Нагадаем, 22 верасня адбылася першая за 10 гадоў сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі. Перамовы прайшлі падчас 81-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Post #146811
993

- 🤣 12
- 🥴 4
- 🤬 2
- ❤ 1
- 👾 1