🇨🇦Падлетак у Канадзе заблукаў у гарах, даверыўшы маршрут ШІ. Яго давялося ратаваць верталётам
16-гадовы Брайс Вінсэнт Гаўрылюк папрасіў чат-бот Claude пракласці маршрут у гарах Брытанскай Калумбіі, але ў выніку апынуўся ля стромкай скалы, з якой не мог выбрацца. Ратавальнікі прыбылі на верталёце, але праз блізкасць скалы не маглі забраць падлетка непасрэдна з паветра. Двух ратавальнікаў спусцілі да яго, пасля чаго хлопца ўжо паднялі на борт.
Паводле ратавальнікаў, ён быў добра падрыхтаваны да паходу, але не да скалалажання. 😅
Пасля аперацыі ратавальнікі заклікалі не спадзявацца выключна на ШІ і лічбавыя мапы пры планаванні такіх хайкаў.
Post #146730
1.12K

- 🤯 9
- 👌 2
- ✍ 1
- ❤ 1
- 🤪 1